“ЗВЯЗДА”. Рэнан Брэсан

Опубликовал: Марк | 25 Авг, 2009

Брэсан 110Прапануем вашай увазе інтэрву з нашай галоўнай зоркай - Рэнанам Брэсанам. Даволі сімвалічна, что інтэрву гэтае - для выдання з адпаведнай назвай “ЗВЯЗДА”. )

ФУТБОЛ, ФАСОЛЯ І БЕЛАРУСКАЯ МОВА ў жыцці легіянера з Бразіліі

Рэнан Брэсан Бардзіні, цэнтральны паўабаронца футбольнага клуба “Гомель”, балельшчыкамі клуба неаднаразова прызнаецца лепшым гульцом. За легіянера з Бразіліі беларусы шчыра хварэюць, на сайтах яго называюць “прыгажуном” не толькі за знешні выгляд, але і за гульню. Яму толькі 21 год, і з іх два з паловай ён працуе ў нашай краіне. На яго заглядаюцца не толькі дзяўчаты, але і скаўты, якія пралічваюць патэнцыял футбаліста і магчымасць перакупіць яго ў іншыя клубы. А ён тым часам дае неблагія перадачы партнёрам на полі, удасканальвае свае веды ў мове, дапамагае бацькам і плануе ажаніцца з каханай дзяўчынай.

* * *

Брэсан_450

— Я пачынаў гуляць у футбол разам з татам і братам, мне было тады гадоў пяць, а з дзевяці я прыйшоў займацца ў спартыўную школу. Да 18 гадоў на радзіме гуляў, а потым сюды прыехаў. Нас ў сям’і тры браты. Самы малодшы вучыцца зараз ва ўніверсітэце. А старэйшы да гэтага часу гуляе ў футбол, але ж не прафесійна, з сябрамі, пасля працы на мэблевай фабрыцы.

— Вы ж зрабілі футбол прафесіяй…
— Калі быў малады, футбол быў як гульня для кожнага юнака, потым зразумеў, што гэтым заняткам можна зарабіць грошы і трэба ісці ў прафесійны футбол. Я заўсёды любіў спорт. Футбол для мяне на першым месцы, а валейбол — на другім. Я гуляў і ў валейбол раней, але ж больш падабаецца ўсё ж футбол.

— Такім чынам, на мэблевую фабрыку, як бацька і брат, працаваць не пойдзеце?
— Не-не… Пакуль я не хачу, ды і навошта?

— Да прыезду ў нашу краіну ў вас былі нейкія аб ёй уяўленні?
— Я спачатку вельмі мала ведаў пра Беларусь. Ведаў, што тут холадна вельмі. У нас няма такога халоднага надвор’я. Два з паловай года прайшло, прызвычаіўся, зараз без праблем — і мінус 10 можна. Мне падабаецца тут.

— Рэнан, як вы вывучалі мову?
— Вельмі складана, вядома, было спачатку. Гэта ж трэцяя ў свеце па складанасці — руская мова! Але ж трэба было вучыць, трэба… Сам вывучаў, па падручніках. Пра ўсё, чаго не ведаў, распытваў. У мяне быў сябар — сербскі абаронца Мілаш Жыўкавіч. Ён ведаў і рускую, і англійскую мовы. Вось ён мне і перакладаў спачатку — на англійскую. А потым я кожны дзень займаўся вечарам: пісаў, чытаў, тэлевізар глядзеў і распытваў пра ўсё, чаго не разумею. Мая родная — партугальская мова, і я дрэнна валодаю англійскай. Першыя словы былі: “Привет! Как дела?”. Потым беларусы мяне крыху навучылі і іншай лексіцы, не зусім літаратурнай. Я шмат слоў і зараз не разумею, але ж заўсёды распытваю, каб мне растлумачылі неяк па-іншаму. У футбольнай мовы ёсць свая спецыфіка, хоць і там трэба разумець, калі чуеш “лева-права”… Зараз няма моўных праблем — ні з трэнерамі, ні з партнёрамі. Самае галоўнае — у мяне ёсць жаданне вучыць мову. Тады будзе ўсё атрымлівацца.

— Што-небудзь разумееце па-беларуску?
— Не, на жаль.

— Няўжо ніколі не сутыкаліся з сітуацыяй, калі кажуць “дзякуй”?
— Гэта “спасибо”, так?

— А гаворыце, што не ведаеце! Вы і беларускую мову так вывучыце хутка… А вас калі-небудзь нашымі нацыянальнымі стравамі частавалі? Дранікамі, напрыклад?
— Не, пакуль не ведаю нават, што гэта такое. Самым складаным для мяне спачатку, акрамя надвор’я, было харчаванне. У нас таксама гатуюць з бульбы, рысу і макарону, але ж зусім інакш. І ў нас больш па аб’ёме ядуць, чым у вас. Для мяне вельмі важна, каб была фасоля, тут яе вельмі мала. Але ж гэта не страшна — гульні не перашкаджае. Увогуле ж у нас многа падобнага. Зразумела, людзі крыху іншыя. П’юць тут больш, кураць таксама больш.

— Што ў Гомелі вы бачылі, акрамя спартыўнай базы?
— Музей ваеннай славы. Мы там многа фатаграфаваліся. У цэнтры Гомеля я ўсё ведаю — дзе можна адпачыць і добра павячэраць, напрыклад. У гомельскім парку мы гулялі з дзяўчынай. Між іншым, калі Марыяна прыехала з Бразіліі сюды ў красавіку, яна замярзала. Не ведаю, што б з ёй было, калі б яна прыехала ў студзені!

— Стаўленне да легіянераў у камандзе далёка не заўсёды добрае, наколькі я ведаю…
— Калі я прыехаў, было вельмі складана. Было так, што даходзіла да бойкі, лаяліся на мяне. Я нічога не зрабіў дрэннага, а на мяне сварыліся. Агент мне заўсёды казаў — спакойна, ты павінен вытрымаць, калі на цябе лаюцца. Але ж зараз, мне здаецца, усё наладзілася. Такіх праблем няма.

— Вы ж, Рэнан, чалавек тэмпераментны — без гэтага ў спорце няма чаго рабіць…
— Толькі на полі. А ў жыцці я спакойны. Уся энергія на полі застаецца.

— Балельшчыкі нашы як да вас ставяцца?
— Балельшчыкі вельмі добрыя тут. Калі мы гуляем на выездзе, з МТЗ, напрыклад, там балельшчыкаў можа быць 500 чалавек, а тут заўсёды — 4-5 тысяч. Незалежна ад матчу. Прыхільнікі футбола мяне любяць, я таксама іх люблю. Значыць, я павінен яшчэ лепш гуляць.

— Акрамя футбола, што існуе ў вашым жыцці?
— Дома я люблю пляж, шашлык, адпачынак са сваёй сям’ёй і сябрамі. А тут асноўнае — інтэрнэт. Кожны дзень я звязваюся праз сусветную сетку з мамай, татам, братамі, сябрамі… Яны ведаюць, як праходзіць кожны дзень майго жыцця. У выхадны дзень я люблю паспаць і пагуляць дзе-небудзь у парку.

— Што самае важнае вы зрабілі ў сваім жыцці?
— Магчыма тое, што атрымліваецца час ад часу дапамагаць сваёй сям’і. Калі трэба, я ім пасылаю тое, што зарабляю. Яны мяне любяць і заўсёды падтрымліваюць. Калі б гэта не было так, мне здаецца, я б не вытрымаў і паехаў дадому. У нас вельмі дружная сям’я і мая дзяўчына ўжо стала яе часткай.

— Ваш узрост можна назваць юнацкім. У вас вялізныя планы на будучыню?
— Зразумела, усе футбалісты жадаюць зарабіць грошы — я таксама. Я хачу іграць ужо тут — у Еўропе, бо ведаю мову…
Натуральна, я хачу ажаніцца з маёй каханай дзяўчынай, хачу, каб у нас былі дзеці — дачка і сын.

— Футбольнае жыццё калі-небудзь заканчваецца. Чым вы яго працягнеце?
— Пакуль у мяне няма дакладных планаў на гэты конт. Я не ведаю, колькі грошай змагу зарабіць. Калі многа — магчыма, адчыню рэстаран. Але ж пакуль яшчэ рана пра гэта думаць. Пакуль я гуляю і думаю толькі пра футбол.

Гутарыла Ірына АСТАШКЕВІЧ. Фота аўтара.

“ЗВЯЗДА” 22.08.2009

1 | parshak

августа 25, 2009 at 10:03

Avatar

ренан лудший

2 | Astap8

августа 25, 2009 at 11:24

Avatar

Дзякуй.

3 | little

августа 25, 2009 at 13:21

Avatar

“У цэнтры Гомеля я ўсё ведаю — дзе можна адпачыць і добра павячэраць, напрыклад.”
___________

Ага, уже один раз павячэрау…

4 | Vzhik

августа 25, 2009 at 15:03

Avatar

Спасибо, довольно интересно.
Крепитесь братцы. ;)

5 | Марк

августа 25, 2009 at 15:16

Avatar

little, на базе, Андрюшка, на БА-ЗЕ… )

6 | Korver

августа 25, 2009 at 20:09

Avatar

Ничего нового.

7 | little

августа 25, 2009 at 21:12

Avatar

Предлагаю свою кандидатуру на роль дегустатора блюд, которыми кормят Брессана на базе )

8 | lev2008

августа 25, 2009 at 23:59

Avatar

Игра с Гранитом у него не получилась потому что видно хреново себя чувствовал после отравления. Обычно долго организм восстанавливается. Думаю к Нафтану прибавит. Удачи , Рено! Бразильцы на футбольном поле всегда идут вперёд!

9 | parshak

августа 26, 2009 at 9:30

Avatar

надо ренану забивать с шахтёром

10 | Павел

августа 27, 2009 at 19:19

Avatar

Ренана зря звездой делают это может выйти боком!

11 | corbo

августа 28, 2009 at 22:33

Avatar

Интервью на беларуском, отдушина. Спасибо. Так редко что то интересное на беларуском прочитать удаётся.



С Днём рождения!


Александр ШАГОЙКО
(27 июля 1980)

С Днём рождения!


Иван МОЛЧАНОВ
(28 июля 1992)

Календарь, 1 лига


16-ый тур, 7 августа

г.Марьина Горка

"Руденск" - "Гомель"

Таблица, 1 лига

Сезон-2010

Команда

И

О

1

Гомель

15

40

2

Гранит

15

29

3

СКВИЧ

15

28

4

Руденск

15

25

5

ДСК-Гомель

15

25

6

Верас

15

21

7

Барановичи

14

20

8

Химик

15

20

9

Сморгонь

15

19

10

Полоцк

15

18

11

Белкард

14

17

12

Волна

15

17

13

СЛавия

15

16

14

Коммунальник

15

12

15

Ведрич-97

15

8

16

Лида

15

7

Самые полезные (Чемпионат)

Игрок

Г+П

О

1

Д.Платонов

13+0

13

2

П.Платонов

3+5

8

3

Евсеенко

0+8

8

4

Павлючек

5+1

6

5

Козека

5+1

6

6

Литвинчук

4+2

6

7

Тимошенко

2+3

5

8

Мальцев

0+4

4

9

Колядко

2+1

3

10

Е.Барсуков

1+2

3

11

Матвейчик

0+2

2

12

Кузьминич

1+0

1

13

Клименко

0+1

1

Кубок Беларуси


1/16 финала, 17 июля

г.Молодечно

"Молодечно" - "Гомель"

0 - 5

Самые полезные (Кубок)

Игрок

Г+П

О

1

Д.Платонов

2+0

2

2

Литвинчук

1+1

2

3

Мальцев

0+2

2

4

Тимошенко

1+0

1

5

Колядко

1+0

1

6

Евсеенко

0+1

1

Таблица, 2 лига

Сезон-2010

Команда

И

О

1

Городея

14

37

2

СлуцкСахар

14

33

3

Клеческ

14

32

4

Молодечно

14

26

5

Нёман

14

24

6

Гомельж/дтранс

13

23

7

Берёза-2010

14

21

8

Осиповичи

14

20

9

Спартак

14

17

10

Вигвам

14

14

11

Орша

14

16

12

Вертикаль

14

15

13

Жлобин

14

14

14

Белтрансгаз

14

14

15

Гомель-2

14

12

16

Звезда-БГУ

13

12

17

Ливадия

14

9

18

ДСК-2

14

4

Бомбардиры (дубль)

Игрок

И

Г

1

Харланов

3

3

2

Пинчук

3

3

3

И.Василец

2

2

4

Ковалёв

2

2

5

Молчанов

1

1

6

Аксёнов

1

1

7

Ю.Василец

1

1

8

Зубцовский

1

1

9

Дашук

1

1

10

Руденков

1

1

11

Жёсткин

1

1

Реклама

  • Информ поддержка


    Гомель: городской портал

    

      1 лига, 16 тур
      7 августа, г.Марьина Горка

      1/16 Кубка РБ
      17 июля, г.Молодечно

      0:5


      0:1 - Д.Платонов (18, пас - Мальцев), 0:2 - Д.Платонов (25, пас - Мальцев), 0:3 - Тимошенко (50, пас - Козека), 0:4 - 60 (Литвинчук, пас - Евсеенко), 0:5 - Колядко (63, пас - Литвинчук)

    Какую позицию на поле следует усилить в межкруговой паузе?

    Просмотреть результаты

    Загрузка ... Загрузка ...

    блоги

    "Мексиканский залив"
    Паши Квитницкого:
  • 27.02. Никто не забыт, ничто не забыто…
  • "Женский взгляд"
    Crazy Green:
  • 24.03. Характер можно выработать
  • "1520 миллиметров"
    ГутенТака:
  • 06.07. Диверсанты

  • eurodesign